З Беларусі здолеў уцячы салігорскі актывіст Павел Батуеў

З Беларусі здолеў уцячы салігорскі актывіст Павел Батуеў

З Беларусі здолеў уцячы салігорскі актывіст Павел Батуеў. Цяпер ён знаходзіцца ў бяспецы. Пра яго "эвакуацыю" паведаміў кіраўнік фонду салідарнасці Андрэй Стрыжак.

Батуеў быў затрыманы ў лістападзе 2021-га, калі ён ішоў забіраць дачку з дзіцячага садка. Яму далі адміністрацыйны арышт за "супраціўленне міліцыі". Павел Батуеў правёў больш за 30 сутак за кратамі. Пасля стала вядома пра распачатую крымінальную справу.

Знаходзячыся за мяжой, Батуеў распавёў, што падчас знаходжання пад арыштам яго завербаваў супрацоўнік КДБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі