З трэцяй спробы на аўкцыёне ў Мінску прадалі кватэру Ціханоўскіх
![Кватэра Ціханоўскіх знаходзіцца ў мікрараёне "Усход"/ e-auction.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-07/tichan_kwartira_27_07.jpg.webp?itok=RUSD0PZB)
Кватэра Ціханоўскіх знаходзіцца ў мікрараёне "Усход"/ e-auction.by
У Мінску на аўкцыёне была прададзеная кватэра Сяргея Ціханоўскага, якая размешчаная на праспекце Незалежнасці ў мікрараёне "Усход". Інфармацыя пра гэта з'явілася на пляцоўцы Белюрзабеспячэння.
Адзначым, што прадаць кватэру на аўкцыёне ўдалося з трэцяга разу. Першыя два ахвотных не знайшлося. Гэтым разам пачатковы кошт быў заяўлены на ўзроўні 171,9 тыс. рублёў. Сума здзелкі ў выніку склала 203 687,28 рубля.
Адзначым, што гаворка ідзе пра трохпакаёвую кватэру плошчай 66 кв м. У кватэры ёсць убудаваная кухня. Раней каментуючы продаж кватэры, Святлана Ціханоўская назвала гэты аўкцыён "марадзёрствам і бандытызмам".
![С третьей попытки на аукционе в Минске продали квартиру Тихановских](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/tichan_kwartira_27_07_2.jpg.webp?itok=OULlgbFQ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.