За далучэнне да Расіі — 96,77% удзельнікаў крымскага рэферэндуму
Пра гэта на брыфінгу паведаміў кіраўнік камісіі Вярхоўнага савета Крыма па арганізацыі рэферэндуму Міхаіл Малышаў.
За аднаўленне канстытуцыі Рэспублікі Крым 1992 года і захаванне рэгіёну ў складзе Украіны свае галасы аддалі 2,51% выбарцаў. Несапраўднымі прызнаныя 0,72% бюлетэняў.
Ужо апрацаваныя 100% пратаколаў. Звесткі прыводзяцца без уліку Севастопаля, які з'яўляецца самастойным рэгіёнам. Як нагадвае РБК, у рэферэндуме, згодна з афіцыйнай статыстыкай, прынялі ўдзел 81,36% жыхароў Аўтаномнай Рэспублікі Крым.
Сёння каля 11-й паводле беларускага часу ў Сімферопалі пачнецца сесія Вярхоўнага савета Крыма. На ёй будзе афармляцца афіцыйная заяўка на ўваходжанне аўтаномнай рэспублікі ў склад Расіі.
Улады Украіны, ЗША і краіны ЕС вынікі крымскага рэферэндуму не прызналі.
Фота — ru.tsn.ua