Заключаная рэкордная здзелка ў гісторыі банкаўскай сістэмы Беларусі

"Беларусбанк" атрымае вялізны сіндыцыраваны крэдыт. Яго агульная сума складае 203 млн еўра. Арганізатарам сіндыцыраванага крэдыту выступіў адзін з найбуйнейшых прыватных банкаў Расіі — "Прамсувязьбанк".

РІА "Новости" адзначае, што дамова паміж банкамі была падпісаная на міжнароднай банкаўскай канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу. "Прамсувязьбанк" выступіў упаўнаважаным вядучым арганізатарам здзелкі. Таксама ўпаўнаважанымі банкамі выступілі "Альфа-банк" і "Новікабанк". Агулам у сіндыкат увайшло 16 банкаў-крэдытораў — з Расіі, Казахстана і Італіі (банк Intesa).

Прадстаўніца "Прамсувязьбанка" Ганна Бяляева заявіла, што сённяшняя здзелка "стане важным этапам у развіцці дзелавых адносінаў Расіі і Беларусі". Старшыня праўлення "Беларусбанка" Сяргей Пісарык адзначыў, што "памер сіндыката стаў рэкордным у гісторыі банкаўскай сістэмы Беларусі, а яго ўмовы — найбольш камфортныя". Крэдыт прадастаўлены на паўгода. Грошы выкарыстаюць на праекты ў нафтахімічнай, нафтаперапрацоўчай і машынабудаўнічай галінах.

Здымак з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі