Затрыманых у "Корпусе" адпусцілі з міліцыі

Затрыманых у "Корпусе" адпусцілі з міліцыі

Як стала вядома, сёння ў будынку "Корпуса" быў затрыманы не толькі сузаснавальнік перформанс-прасторы "Другі паверх" Аляксандр Каралевіч. Таксама амапаўцы затрымалі архітэктара Аляксея Клышку, які мае дачыненне да фэсту "SPRAWA".

Каля 21-й гадзіны стала вядома, што абодвух іх адпусцілі з міліцыі. Іх сустракаюць каля Цэнтральнага РАУСа.

Як паведамляла Еўрарадыё, амапаўцы наведаліся ў культурны цэнтр "Корпус" увечары 25 студзеня. Пры гэтым яны нікога не пускалі ў будынак і затрымалі прынамсі двух чалавек. Прычыны ператрусаў невядомыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі