Жазэ Маўрынью адправілі ў адстаўку з пасады галоўнага трэнера МЮ
Жазэ Маўрынью адправілі ў адстаўку з пасады галоўнага трэнера "Манчэстар Юнайтэд". Футбольны клуб падзякаваў яму за працу і пажадаў поспехаў у будучым.
Жазэ Маўрынью — вядомы партугальскі спецыяліст, яму 55 гадоў. За сваю кар'еру ён папрацаваў з такімі зорнымі клубамі, як "Барселона" (1996 — 2000), "Чэлсі" (2004 — 2007, 2013 — 2015), "Рэал" (2010 — 2013). З "Манчэстар Юнайтэд" ён працаваў з 2016 года. У 2016-м каманда выйграла Суперкубак Англіі, у 2017-м — Лігу Еўропы і Кубак Футбольнай лігі. Аднак у англійскай Прэм'ер-лізе "Манчэстар Юнайтэд" выступаў няўдала, нават не змагаўся за медалі. У бягучым чэмпіянаце каманда ідзе на 6-м месцы, адстае ад лідара "Ліверпуля" на 18 ачкоў (у апошнім матчы МЮ прайграў якраз "Ліверпулю" — 1:3).
У Маўрынью здараліся канфлікты з гульцамі, ім былі незадаволеныя балельшчыкі. Таму адстаўка не стала нечаканасцю. Яна хутчэй адбылася запозна.
Manchester United has announced that Jose Mourinho has left the Club.
— Manchester United (@ManUtd) 18 декабря 2018 г.
We would like to thank him for his work during his time at Manchester United and wish him success in the future. #MUFC