30 Seconds To Mars рыхтуюць новы дакументальны фільм (трэйлер)

30 Seconds To Mars прадставілі трэйлер да дакументальнага фільма "Into The Wild". Стужка прысвечаная знакамітаму гастрольнаму турнэ гурта ў падтрымку альбома "This Is War", які быў занесены ў кнігу рэкордаў Гінеса як самы працяглы і насычаны тур ў гісторыі рок-музыкі. У межах яго цягам 2010-11 гадоў музыкі адыгралі больш за 300 шоў у 20 краінах.


Па словах фронтмэна гурта Джарэда Лета, "гэта была адна з самых выдатных авантур" жыцця гурта.


"Into The Wild" стане працягам канцэртнага фільма "Artefact". Рэжысёрам абодвух фільмаў выступіў Барталам'ю Кубінс, альтэр-эга Джарэда Лета. Стужка будзе прадстаўленая ў незвычайным фармаце. Прыхільнікі гурта атрымаюць магчымасць не толькі спампаваць фільм цалкам, але і выбраць асобныя эпізоды.


Першыя выпускі "Into The Wild" з'явяцца на онлайн-стрым-платформе VyRT, адкрытай Джарэдам Лета, 30 лістапада.


4 красавіка 30 Seconds To Mars выступяць у мінскай "Чыжоўка-Арэне" з праграмай "Каханне+Палкасць".

Паводле: music.com.ua

Фота: kvedomosti.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі