На “антыдэвальвацыйны” дэпазіт большасць кладзе грошы толькі на 3 месяцы

Новы дэпазіт адкрыўся 18 кастрычніка. Мінімальная сума ўкладу — 10 мільёнаў рублёў. У “Беларусбанку” не кажуць, колькі ўкладчыкаў скарысталіся прапановай за тыдзень, але адзначаюць, што ўклады ідуць “на мільярды”.

Пры гэтым у прэс-службе “Беларусбанка” Еўрарадыё распавядаюць, што палова ўкладчыкаў давярае банку грошы толькі на 3 месяцы. А гэта мінімальны тэрмін укладу.

“Самы вялікі давер ідзе ў нас да трохмесячнага ўкладу — 49% укладчыкаў размясцілі грошы на 3 месяцы. 17% укладчыкаў размясцілі на год. Астатнія — на паўгода”.

Фота: n1.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі