9 траўня з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 134 чалавекі

Затрыманні на польскай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
Затрыманні на польскай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna

134 чалавекі спрабавалі нелегальна перабрацца з Беларусі ў Польшчу 9 траўня. Такую статыстыку падае прэс-служба польскіх памежнікаў.

Сярод нелегалаў былі грамадзяне Кубы і Гаіці.

За дапамогу ў нелегальным пераходзе мяжы польскія памежнікі затрымалі трох чалавек. Грамадзянін Украіны перавозіў 13 афганцаў і аднаго пакістанца. Беларус перавозіў пяць афганцаў і аднаго пакістанца. А яшчэ аднаго нашага суайчынніка злавілі на нелегальнай перавозцы грамадзяніна Сірыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі