AC/DC выпускаюць альбом без Малькальма Янга

AC/DC выпускаюць свой 17-ы альбом. Ён жа стане першым, запісаным без удзелу аднаго з заснавальнікаў каманды, гітарыста Малькальма Янга, якога скасіла цяжкая хвароба. І ў студыі, і ў канцэртным складзе яго замяніў пляменнік Стыві Янг. Прадстаўнікі AC/DC пацвердзілі, што Малькальм у гурт ужо не вернецца.

Кружэлка атрымала назву "Rock or Bust". Яе прадзюсарам стаў Брэндан О'Браен. У продаж дыск паступіць 1 снежня.

Папярэдні альбом AC/DC "Black Ice" вярнуў гурт  на п'едэстал заслужаных рок-ветэранаў: першыя месцы ў чартах 31 краіны і 8 мільёнаў прададзеных копій не дадуць схлусіць.

На 2015 год у аўстралійцаў запланаваны вялікі сусветны тур. Даты будуць абвешчаныя пазней.

Паводле zvuki.ru

Фота: skinbackalley.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі