Амерыканскую спявачку Крысціну Грымі застрэлілі падчас канцэрту
Амерыканскую спявачку Крысціну Грымі застрэлілі падчас канцэрту. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 10 чэрвеня ў Арланда, штат Фларыда, у канцэртнай зале Plaza Live.
Як інфармуе тэлеканал CBS, пасля заканчэння выступлення да стала, за якім Грымі раздавала аўтографы, падышоў мужчына з двума пісталетамі і расстраляў спявачку. Яна памерла ў бальніцы ад атрыманага ранення.
Пасля таго, як адбыўся стрэл у Крысціну Грымі, на зламысніка накінуўся брат спявачкі. Пачас бойкі невядомы застрэліўся.
Крысціне Грымі было толькі 22 гады. Яна стала вядомая, як удзельніца праграмы The Voice.