Аўдыёверсія інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі беларускім СМІ

Аўдыёверсія інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі незалежным журналістам Еўрарадыё, радыё "Свабода" і парталу TUT.BY даступная на нашым сайце.

Так сама ўжо можна паглядзець поўную відэаверсію інтэрв’ю з Аляксандрам Лукашэнкам

Нагадаем, што сустрэча адбылася 4 жніўня і цягнулася 4,5 гадзіны. Кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні, прысвечаныя сёлетнім прэзідэнцкім выбарам, сітуацыі на ўсходзе Украіны і ролі Беларусі ва ўрэгуляванні гэтага крызісу, “чорным спісам” беларускіх музыкаў, а таксама шэрагу іншых актуальных праблемаў.

Кіраўнік Беларусі паабяцаў зрабіць падлік галасоў на сёлетніх выбарах празрыстым і заявіў, што журналісты змогуць назіраць за гэтым працэсам. Таксама ён выказаўся пра магчымае вызваленне палітвязня Міколы Статкевіча, які пяты год знаходзіцца за кратамі. Паводле Лукашэнкі, ён яшчэ не вызначыўся, ці выпускаць палітвязня на волю. Але калі гэта адбудзецца, што гэта будзе да прэзідэнцкіх выбараў. Што да стаўлення да крызісу на ўсходзе Украіны, то Лукашэнка заявіў, што не падтрымлівае любое ваеннае ўварванне ў гэтую дзяржаву.

Слухайце адказы на гэтыя і іншыя пытанні.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі