Аўто замест тушонкі: вынікі паездкі Офіса Ціханоўскай да батальёна Каліноўскага

Аўто замест тушонкі: вынікі паездкі Офіса Ціханоўскай да батальёна Каліноўскага

Каліновец Павел Кулажанка на пачатку красавіка сказаў, што Святлана Ціханоўская ў дапамогу батальёну Кастуся Каліноўскага “некалькі банак тушонкі адаслала”. Потым дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка кажа, што “не задача Офіса — вазіць тушонку ці ежу. Задача палітычнай структуры — дапамагаць на палітычным узроўні”.

А 21 красавіка каманда Ціханоўскай перадала батальёну Каліноўскага транспарт, рыштунак і гуманітарную дапамогу. Усё гэта прыехала пасля таго, як была агучана “тушоначная прэтэнзія”?

— Мы гэтую працу вялі вельмі даўно. Тут пытанне, як сабраць сродкі на такую дапамогу, — адказвае кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі. — Мы вельмі ўдзячныя тым беларусам, якія падзяліліся сваімі ахвяраваннямі для таго, каб мы маглі скампанаваць такі пакет. Як толькі ў нас з’явіліся рэсурсы, то мы за рэкордны час змаглі сабраць гэтую дапамогу, набыць аўтамабілі і ўласна адвезці іх да батальёна. Мы ведаем, што гэта вельмі важна для іх эфектыўных аперацый кожны дзень.

Як каліноўцы сустрэлі прадстаўнікоў Офіса ў Кіеве?

— Мы вельмі цэнім тое, што робяць байцы з батальёна Кастуся Каліноўскага, гэта гонар беларускай нацыі, — кажа Валерый Кавалеўскі. — Яны штодзённа сваім прыкладам паказваюць, як трэба змагацца за свабоду. Сёння мы бачым, як яны змагаюцца за незалежнасць Украіны, але мы разумеем, што гэтая справа таксама і на карысць нашай беларускай вольнасці і незалежнасці.

У нас быў вельмі прадукцыйны і паважлівы абмен думкамі, заўвагамі, крытыкай. І гэта таксама ёсць, і гэта таксама каштоўна, што ў нас ёсць магчымасць выказаць свае меркаванні, даць вычарпальныя адказы. Нам таксама было цікава, як функцыянуе батальён, якія ў яго ёсць выклікі, якія перспектывы. Цікава разам знайсці тыя рашэнні, якія могуць быць карысныя для батальёна. Бо падтрымка для іх на сённяшні дзень з’яўляецца крытычнай для дэмсіл і грамадзянскай супольнасці. Дыяспара шмат робіць.

Я думаю, што Офіс ніякім чынам не выбіваецца з агульнага шэрагу. Я б нават сказаў, што дзесьці нам трэба было даганяць тое, што ўжо зрабілі іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі