Avici рыхтуе рок-альбом з Крысам Марцінам, Сержам Танкянам і Бон Джові

Шведскі EDM-прадзюсар Цім Берглінг, больш вядомы як Avici, запісвае новы альбом з ухілам у рок. Дапамагчы ў запісе дыска яму збіраюцца лідар Coldplay Крыс Марцін, фронтмэн амерыканскіх панкаў Green Day Білі Джо Армстранг, Серж Танкян з System Of A Down і вечна малады Джон Бон Джові.


З Крысам Марцінам маладому шведу працаваць ужо даводзілася: ён выступіў прадзюсарам сінгла "A Sky Full Of Stars" з апошняга альбома брытанцаў "Ghost Stories".


Дата рэлізу пакуль не паведамляецца.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.zimbio.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі