Банкі масава зніжаюць стаўкі па тэрміновых рублёвых укладах
Стаўкі знізіліся на 5%.
Буйныя беларускія банкі аб'явілі пра зніжэнне адсоткавых ставак па тэрміновых рублёвых укладах фізічных асоб. Стаўкі па ўкладах для фізічных асобаў па рублёвых дэпазітах зменшыліся на 5 пунктаў, перадае БелаПАН.
"Белаграпрамбанк" 13 студзеня знізіў адсоткавую стаўку па тэрміновым рублёвым укладзе "Вялікія грошы" з 50 да 45%.
"Беларусбанк" яшчэ 10 студзеня знізіў стаўку па тэрміновым рублёвым укладзе "Гарантаваны даход" таксама з 50 да 45% гадавых.
"Белгазпрамбанк", які ўваходзіць у шасцёрку вядучых банкаў краіны, зменшыў стаўку па тэрміновым рублёвым укладзе "Рацыянальны" з 49 да 44%.
Нагадаем, што 9 студзеня Нацбанк знізіў верхнюю мяжу адсоткавых ставак па дэпазітах юрыдычных асоб з 50 да 40% гадавых. Адначасова з гэтым прагучала заява, што па меры далейшай стабілізацыі сітуацыі на фінансавым рынку стаўкі па дэпазітах фізічных асоб таксама будуць змяншацца.
Фота — naviny.by