Белаграпрамбанк уводзіць сутачны ліміт на зняцце наяўных за мяжой

Белаграпрамбанк з 10 лістапада ўводзіць сутачны ліміт у 210 долараў у эквіваленце на зняцце наяўных у банкаматах за мяжой. Такая мера будзе выкарыстоўвацца ў выпадку, калі аперацыя адбываецца са счытваннем звестак з магнітнай паласы. 

Як паведамляе БЕЛТА, у банку абмежаванне тлумачаць частымі выпадкамі карткавага махлярства ў шэрагу краін. Таксама банкіры кажуць, што такім чынам хочуць прадухіліць несанкцыянаваныя аперацыі і забяспечыць захаванасць грошай кліентаў. 

Дарэчы, амежаванні не закрануць безнаяўныя аперацыі з карткамі. Для абнулення лічыльніка ліміту выкарыстоўваюцца каляндарныя суткі, гэта значыць час з 00.00 па 23.59.59. 

У банку падкрэсліваюць, што абмежаванне закранае толькі выпадкі, калі банкамат счытвае звесткі карты з магнітнай паласы. Калі інфармацыя будзе счытвацца з мікрапрацэсара, то абмежаванне на зняцце наяўных не ўжываецца, бо аперацыя лічыцца максімальнай абароненай. 

Фота — ibusiness.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі