Беларус сёлета пойдзе абіраць прэзідэнта ЗША. Як ён гэта будзе рабіць

Белы дом, Вашынгтон

Белы дом, Вашынгтон / unsplash

Бізнес-аналітык у лагістыцы, беларус Дзяніс Баранаў сёлета будзе галасаваць на амерыканскіх выбарах. Калі мы пытаемся, з якім настроем засыналі ЗША пасля аб'яўлення пра тое, што Джо Байдэн выбывае з гонкі за прэзідэнцтва, Дзяніс жартуе:

“Засыналі ўсе з добрым настроем: рэспубліканцы — бо цяпер упэўненыя, што перамогуць, а дэмакраты — з палёгкаю, што Байдэн дакладна не прайграе”.

Беларус пераехаў у Штаты больш за 20 гадоў таму. І пільна сочыць за кампаніяй, бо ад яе вынікаў моцна залежыць замежная палітыка краіны. Яго сябры і знаёмыя таксама аддаюць гэтай тэме шмат часу — але звычайна размовы пра выбары пачынаюцца з верасня.

“Улетку ўсё цішэй. Гэты год атрымліваецца пакуль што надзвычайным. Я спадзяюся, што ў 2028-м будзе цішэй. На мой погляд, розніца паміж палітыкай абедзвюх партый стала значна большай за апошнія 8 гадоў, таму людзям падаецца, што вынікі выбараў значна паўплываюць на іхняе жыццё”, — кажа наш суразмоўнік.

Еўрарадыё папрасіла Дзяніса Баранава расказаць, ці такі страшны Дональд Трамп, якім яго малююць медыя, і як выглядае перадвыбарны год у краіне, дзе выбарцы маюць рэальны ўплыў на працэс.

 

“І шыльды ля шашы, і плакаты ля дамоў, і налепкі на машынах”

Рэкламы кандыдатаў і самой кампаніі шмат — але не ва ўсіх гарадах. У ЗША вынік выбараў вызначаюць штаты, якія “вагаюцца”. У тых штатах, якія традыцыйна падтрымліваюць тую ці іншую партыю, кандыдаты амаль не вядуць агітацыю — ашчаджаюць сродкі.

— То-бок у Нью-Ёрку амаль няма рэкламы кандыдатаў, а ў Вірджыніі і Пенсільваніі яе зашмат. Прычым рэклама тут і на ТБ, і на радыё, і ў інтэрнэце, і шыльды ля шашы, і плакаты ля дамоў, і налепкі на машынах, і нават па пошце, — кажа Дзяніс Баранаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі