Беларускія камуністы збіраюцца ў сацыяльныя сеткі

Беларускія камуністы збіраюцца ў сацыяльныя сеткі

Беларускія камуністы збіраюцца засвойваць сацыяльныя сеткі. Гэта вынікае з рашэння чарговага з'езда Камуністычнай партыі Беларусі. У дакуменце адзначаецца, што маладыя камуністы праз твітэр, Facebook, ВКонтакте павінны прыцягваць маладых людзей у партыйныя шэрагі.

Было таксама вырашана, што сёлета ўсе абласныя, раённыя і Мінская гарадская арганізацыі КПБ павінны распрацаваць свае інтэрнэт-сайты. Пастаўлена задача партыйцам часцей кантактаваць з моладзю, праводзіць для яе канферэнцыі, семінары, дыспуты, прыцягваць да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, інфармуе БЕЛТА.

Камуністычная партыя Беларусі традыцыйна падтрымлівае дзейную ўладу і крытыкуе апазіцыю. Партыйны з'езд вырашыў, што партыя будзе "своечасова і адэкватна рэагаваць на антыбеларускія выпады з боку розных рухаў унутры краіны і з боку знешніх сіл".

Беларускія камуністы збіраюцца ў сацыяльныя сеткі
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі