Беларусы панеслі ў абменнікі сувенірныя долары і еўра
У першым паўгоддзі колькасць выяўленых сувенірных банкнотаў павялічылася амаль на 22% ў параўнанні з першым паўгоддзем 2013 года.
Такую інфармацыю накіраваў Нацыянальны банк камерцыйным банкам, паведамляе БЕЛТА.
На сувенірных банкнотах звычайна прысутнічаюць розныя варыянты тэкстаў. На доларах звычайна пішуць "Не з'яўляецца плацежным сродкам", на расійскіх рублях — "Квіток банка прыколаў" ці "Не з'яўляецца плацежным сродкам", на еўра — "Souvenir Production". Спробаў збыту сувенірных банкнотаў у выглядзе беларускіх рублёў зафіксавана не было.
Па выніках першых шасці месяцаў 2014 банкаўскія работнікі выявілі амаль 500 падробленых купюраў, што практычна адпавядае паказчыку 2013 года. Амаль палова ўсіх падробленых грашовых знакаў выяўленая ў Мінску — 226 штук, у абласцях краіны — у межах 27-62 штук.
Асноўную колькасць выяўленых падробленых грошай склалі долары ЗША і расійскія рублі — 57% і 31% адпаведна. З амерыканскай валюты найчасцей падрабляюць купюру ў 100 долараў, з расійскай — 1000 і 5000 рублёў.
Фота — slcollectors.com