Белстат расказаў, навошта беларусы ездзяць за мяжу, і колькі ім гэта каштуе
Варшава / pixabay
Беларусы найчасцей ездзяць у Польшчу і Літву, вынікае з анкетавання, якое спецыялісты Белстат правялі ў аўтадарожных пунуктах пропуску. У анкетаванні Белстата паўдзельнічалі каля 2,9 тысяч чалавек — як рэзідэнты Беларусі, гэтак і замежнікі.
“Вынікі абследавання паказалі, што найбольшая колькасць апытаных грамадзянаў Рэспублікі Беларусь накіроўвалася ў Польшчу (69,7%), Літву (20,5%), Латвію (2,5%) і Германію (2,1%)”, — кажуць у статыстычным камітэце.
Галоўным чынам гаворка ішла пра кароткатэрміновыя падарожжы — на тры дні і менш. Прытым чвэрць апытаных падарожнічалі зусім без начлегу. Яшчэ четвертьь — арандавалі кватэры ці дамы, каля 23% беларусаў спыняліся ў дарозе ў сяброў і сваякоў. Гасцініцы бранявалі толькі 21% удзельнікаў анкетавання.
Каля траціны апытаных ехалі за мяжу дзеля працаўладкавання — каля 28%. Прыкладна чвэрць мэтай падарожжа назвала наведанне родных і блізкіх. А 18% беларусаў сярод мэтаў падарожжа назвала шопінг.
У Беларусь у гэта ж час праз аўтадарожныя пункты пропуску заязджалі пераважна рэзідэнты Літвы (55,3%), Латвіі (17,9%), Польшчы (10,4%) і Расійскай Федэрацыі (7,9%).
Больш паловы замежнікаў прыязджалі ў Беларусь, каб наведаць сваякоў. На адпачынак, лячэнне, экскурсіі ці ў паломніцтва — толькі ледзь больш за 9%.
У паловы апытаных асабістыя выдаткі падчас гэтых падарожжаў не перавысілі 500 даляраў. Прытым, як у грамадзянаў Беларусі, гэтак і ў замежнікаў, якія прыязджалі ў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.