Беёнсе стала самай высокааплатнай спявачкай у свеце
У пяцёрку таксама ўвайшлі амерыканскія спявачкі Тэйлар Свіфт, Пінк, Рыяна і Кэці Пэры.
Папулярная амерыканская спявачка Беёнсе Ноўлз ачоліла спіс самых высокааплатных жанчын у свеце музыкі па версіі часопіса Forbes. Яна адабрала лідарства ў Мадоны.
Паводле звестак часопіса, за апошні год Беёнсе зарабіла 115 мільёнаў долараў. На першае месца яна патрапіла найперш дзякуючы турнэ з 95 шоў, а таксама выхаду новага альбома, які назвала сваім імем. За кожны выступ спявачка зарабляла па 2,4 млн долараў.
У пяцёрку самых высокааплатных жанчын у свеце музыкі па версіі Forbes таксама ўвайшлі амерыканскія спявачкі Тэйлар Свіфт, Пінк, Рыяна і Кэці Пэры, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, у чэрвені сёлета амерыканскі часопіс прызнаў Беёнсе Ноўлз самай уплывовай знакамітасцю на Зямлі.
Беёнсе Жызэль Ноўлз (Beyoncе Giselle Knowles) — спявачка ў стылі RnB, музычны прадзюсар, актрыса, танцоўшчыца і мадэль. Яна валодае 17 прэміямі "Грэмі", 14 з якіх атрымала як сольная выканаўца, а яшчэ тры — у складзе гурта Destinys Child. Беёнсе сябруе з прэзідэнцкай парай ЗША і ўжо неаднойчы прымала ўдзел у вялікіх ўрачыстасцях сям'і Абама. Менавіта яна спявала гімн ЗША на інаўгурацыі Барака Абамы ў студзені 2013 года. Па дадзеных гуказапісвальнай кампаніі Sony, яе дыскі разышліся накладам больш за 100 мільёнаў асобнікаў.
Фота — ria.ru