Чакаць да трох месяцаў: у Беларусі праблемы з запчасткамі для бытавой тэхнікі
Зламалася пральная машына
— Падслухала ў "Электрасіле", як прадавачка скардзілася пакупніку, што праз санкцыі ў Беларусь перасталі паступаць сертыфікаваныя дэталі Bosch, таму замяніць іх на "родныя" па гарантыі немагчыма і людзям прапануюць аналагі.
Слухачка, якая расказала Еўрарадыё гэтую гісторыю, якраз збіраецца купляць пральную машыну. Жанчына баіцца, што ў выпадку паломкі тэхніку не змогуць адрамантаваць, і грошы будуць выкінутыя на вецер.
Мы праверылі, ці сапраўды ў Беларусі пачаліся праблемы з арыгінальнымі запчасткамі да бытавой тэхнікі. Расказваем, як можна засцерагчыся, каб потым не застацца ў літаральным сэнсе з нічым.
Магчымасці прывезці нейкія дэталі сапраўды няма
— Наогул Bosch — гэта даволі якасны брэнд. Не скажу, каб часта ўзнікалі нейкія праблемы, — кажуць у краме "Электрасіла". — Калі казаць пра запчасткі, то, імаверна, праз санкцыі нейкія дэталі няма магчымасці прывезці, нейкія імкнуцца прывозіць. Вядома, гэта не поўны асартымент.
Арыгінальную запчастку можна прачакаць ад двух тыдняў да трох месяцаў
Тэлефануем у "ЦБТ-Сэрвіс", які нам парэкамендавалі ў "Электрасіле".
— У нейкай ступені пытанне па пастаўках запчастак ёсць, — расказваюць там. — Калі казаць пра тэхніку Bosch, з якой мы працуем, то ў нас — толькі арыгінальныя дэталі: нейкія пастаўляюцца цягам двух тыдняў, нейкія — цягам трох месяцаў.
Мы не ведаем, што будзе заўтра, таму гаворым пра сітуацыю на сёння. Вы, як і я, не ведаеце, якая сітуацыя ў нас складзецца далей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.