Чалы: Змены ў Падатковы кодэкс наўрад паўплываюць на валютны рынак

Як стала вядома 24 чэрвеня. улады рыхтуюць змены ў Падатковы кодэкс. Згодна з імі, падатковыя змогуць бесперашкодна даведвацца пра тое, хто і колькі купляе валюту ў банках.



Эканаміст Сяргей Чалы лічыць гэтую меру нясвоечасовай.



Чалы: "Статыстыка цяпер такая, што фізіныя асобы робяць не самы вялікі ўнёсак у адмоўны баланс. Там у цэлым абарачэнне прыблізна блізкае да нуля. Розніца на ўсю краіну — прыкладна 50-100 мільёнаў долараў. Гэта, скажам шчыра, няшмат. То бок, як правіла, людзі колькі купляюць, столькі і прадаюць".



Чалы нагадаў, што менавіта з мэтай кантролю за валютай была ўведзеная такая мера, як продаж валюты паводле пашпарту. Так што новая мера, на яго думку, наўрад ці істотна паўплывае на валютны рынак. Дый да новага з'яўлення валютчыкаў таксама наўрад ці прывядзе.



Фота — intex-press.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі