Чарняўскі: Ва урочышчы “Курапаты” ужо ёсць мемарыял, не трэба ўмешвацца туды

Чарняўскі: Ва урочышчы “Курапаты” ужо ёсць мемарыял, не трэба ўмешвацца туды

Ігар Чарняўскі шмат гадоў узначальваў упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры. Цяпер спецыяліст на пенсіі. У Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін у эфіры Еўрарадыё разважаем з Ігарам Чарняўскім пра захаванне спадчыны.

Прапануем цытаты з размовы.

Пра Курапаты

“Гэта не першая будоўля ў зоне Курапат. Як ні дзіўна, гэта нейкая прывабная мясціна. Любы помнік гісторыі і архітэктуры акружае тэрыторыя, якая склалася гістарычна. і там паводле закона ўстанаўліваюцца ахоўныя зоны. Гэтыя дакументы трэба мець на руках, калі прымаецца нейкае рашэнне”.

Пра так званы “Бульбаш-хол”

“Чамусьці таксама яны залезлі на тэрыторыю ахоўнай зоны. Ім так адвёў тэрыторыю мінскі райвыканкам. Таму да райвыканкама пытанне, чаму яны не паглядзелі ў электронную базу нарматыўна-прававых актаў, не паглядзелі пастановы аб зацвярджэнні ахоўнай зоны”.

Пра перагляд ахоўных зон Курапат

“Па даручэнні Савета міністраў праводзілася праца па вывучэнні магчымасці будаўніцтва выставачнага цэнтра з боку “Экспабела”. Было зразумела, што пабудаваць яго там немагчыма з-за транспартнай нагрузкі. Таму тэрыторыя, на якой разгарэўся канфлікт, была выдзеленая для транспартнай развязкі. Так вырашыў інстытут “Мінскграда”. Але паралельна ў гэтым жа інстытуце робіцца пашпарт аб’екта пад бізнэс-цэнтр на гэтым жа месцы. Чаму так атрымалася, не ведаю, як гэта можна патлумачыць”.

Пра мемарыял у Курапатах

“Фактычна, там ёсць мемарыял. Ён адчуваецца ў поўнай ступені: крыжы, знакі. Гэта гістарычная мясціна, вельмі вялікае значэнне мае тое, што там стварылася натуральным чынам: ландшафт, дрэвы, пагорак. На гэту. тэрыторыю у межах гісторыка-культурных каштоўнасцяў ніякімі элементамі ўмешвацца не варта. Я дапускаю, што там можа быць неактыўнае добраўпарадкаванне, прыборка”.

Пра Капліцу

“У мяне сумневы наконт капліцы. Якой канфесіі яна будзе? Бо там і іўдзеі ёсць, прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій. На ўваходзе можа стаяць нейкі знак, але не на самой тэрыторыі. Нейкая свайго роду сцяна, якая б несла інфармацыю пра месца, пра людзей, якія там загінулі. Тое, што там створана рукамі людзей, трэба захоўваць і даглядаць”.

Пра гатэль “Кемпінскі” і знесены будынак Першай мінскай электрастанцыі

“Немагчыма было спыніць гэтую працу, бо дзейнічаў указ прэзідэнта. Ён дзейнічае і на сённяшні дзень. Можна было ўплываць на хараткар забудовы, на тое, як можна аднавіць гэтую электрастанцыю. Пытанне гэтае не закрытае. Прапановы былі, таго ж архітэктара Глінніка. Фрагменты электрастанцыі захаваліся”.

Пра ўплыў грамадскасці на захаванне помнікаў

“Найперш трэба звяртацца да мясцовых ворганаў кіравання. Бо яны за гэтым сочаць. Наступны крок – міністэрства культуры, якое можа выдаць прадпісанне, таксама парушэнне можа скончыцца адміністратыўнымі санкцыямі. Калі парушэнне грубае – ёсць Крымінальны кодэкс. Але гэта ўжо справа праваахоўных ворганаў”.

Пра спыненне працаў, якія парушаюць закон

“Былі выпакді, калі праз дыскусію заказчык шмат разоў вымушаны быў ісці на саступкі. Звычайна, Міністэрства культуры патрабавала выправіць парушэнне, калі яно не грубае, і дапрацаваць дакументацыю”.

Цалкам паглядзець эфір можна тут:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі