Ці пойдуць у наступ за правы працоўных беларускія прафсаюзы?
Стратэгія прафсаюзаў павінна быць не абарончай, а наступальнай. З такой заявай звярнуўся да дэлегатаў з’езда Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі Аляксандр Ярашук. Прадстаўнік краіны, у якой сітуацыю з правамі працоўных і прафсаюзаў не адзін год запар прызнаюць адной з горшых у свеце.
Ці здолеюць беларускія прафсаюзы прымяніць стратэгію наступу? Ці можа Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў паспрыяць паляпшэнню гэтай сітуацыі? Якія магчымасці дае прызначэнне беларуса на пасаду віцэ-прэзідэнта Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў для змянення сітуацыі з правамі працоўных у Беларусі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіра ніжэй.