ЦВК хоча, каб невідушчыя людзі змаглі галасаваць на кожным участку

Цэнтрвыбаркам Беларусі рэкамендуе на кожным участку стварыць умовы для самастойнага галасавання невідушчых людзей. Пра гэта паведаміў журналістам сакратар ЦВК Мікалай Лазавік падчас семінара-вучобы ў Віцебску для кіруючага складу выбаркамаў рэгіёна.

Паводле Лазавіка, трэба выпусціць спецыяльныя інфармацыйныя бюлетэні са шрыфтам Брайля і спецыяльныя трафарэты, куды будзе ўкладвацца бюлетэнь. Разам з тым прадстаўнік ЦВК падкрэсліў, што такія навіны не адмяняюць норму закона, згодна з якой невідушчы інвалід падчас галасавання зможа скарыстацца дапамогай іншага грамадзяніна, інфармуе БЕЛТА.

Фота: pravmir.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі