Цягнік з Украіны пад Бабруйскам сутыкнуўся з легкавіком

Цягнік з Украіны пад Бабруйскам сутыкнуўся з легкавіком

Пасажырскі цягнік з Украіны (Новааляксееўка — Мінск) пад Бабруйскам сутыкнуўся з легкавіком. Як даведалася Еўрарадыё, здарэнне адбылося позна ўвечары 28 жніўня. У Мінск цягнік прыбыў са спазненнем на 4 гадзіны 20 хвілін.

Прэс-служба МНС дадае, што аўтамабіль "Рэно-19", якім кіраваў 31-гадовы жыхар Бабруйска, пераязджаў праз чыгунку па плітах пешаходнага пераходу, там зачапіўся і не мог з'ехаць з рэек. У выніку адбылося сутыкненне з лакаматывам. Ніхто з людзей не пацярпеў. Легкавік быў разбіты, пашкоджанні атрымаў і лакаматыў, які праз некалькі гадзін быў заменены. Супрацоўнікі ДАІ і Беларускай чыгункі высвятляюць усе абставіны здарэння.

Цягнік з Украіны пад Бабруйскам сутыкнуўся з легкавіком
Фота: 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі