Дэма новай кружэлкі Мадонны скралі і выклалі ў інтэрнет

Новы альбом Мадонны "Iconic" скралі і цалкам злілі ў інтэрнет яшчэ да яго анонса. Сярод 13 песень, праўда, невядома, на колькі гатовых, ёсць раней аб'яўленыя "Rebel Heart", "Bitch I'm Madonna", "Joan of Arc" і "Make the Devil Pray".


Спявачка назвала здарэнне "гвалтам над мастаком, які можна параўнаць з тэрарызмам". Па яе словах, тое, што патрапіла ў рукі вораў, з'яўляецца дэма і шмат якія песні адтуль не патрапяць на альбом. "Навота людзі хочуць знішчыць працэс стварэння мастацкага твору? Навошта красці? Чаму нельга даць магчымасць мне закончыць свой альбом?", – абураецца поп-зорка.


Мадонна працавала над "Iconic" з Авічі, Дзіпло, Blood Diamonds і іншымі прадзюсарамі. Вядома, што кружэлка не мусіла быць апублікаванай яшчэ некалькі месяцаў.

Паводле volna.afisha.ru

Фота: hdw.eweb4.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі