Дэсантнікі Беларусі і Расіі ў 2016 годзе адправяцца на Паўночны полюс
Беларускія і расійскія дэсантнікі ў 2016 годзе правядуць каля 60 сумесных мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі. Пра гэта заявіў прадстаўнік прэс-службы Мінабароны Расіі па Паветрана-дэсантных войсках Яўген Мяшкоў.
Па яго словах, асноўныя напрамкі па развіцці супрацоўніцтва будуць дасягацца ў правядзенні разнастайных курсаў і збораў, тактычных вучэнняў, парашутным і беспарашутным дэсантаванні, а таксама выпрабаваннях, чэмпіянатах і трэніроўках.
"Усе мерапрыемствы, якія носяць сумесны характар дзеянняў, будуць праводзіцца ў роўных адносінах па прыцягненні асабістага складу тэхнікі і ўзбраення, на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь", — цытуе ria.ru словы Мяшкова.
Ён дадаў, што адным з сумесных мерапрыемстваў будзе ўдзел у гуманітарнай аперацыі на Паўночным полюсе. Акрамя таго, як інфармуе rns.online, дэсантнікі будуць рыхтавацца на трэнажоры "Аэрадынамічная труба", правядуць трэніроўкі з выкарыстаннем кіслароднага абсталявання пры высотных скачках і г.д.
Фота: onliner.by