Другі дзень “Навальніцы”: Ляпіс, Rammstein і сумны Дайнека

Другі дзень “Навальніцы” быў вельмі масавым і насычаным музычна. Сотні людзей бавілі час у бясконцых чэргах за шашлыкамі, калі іншыя рыдалі пад Нейра Дзюбель. А пакуль на мясцовым вяселлі спяваў Валерый Дайнека, высветлілася, што піратэхнічнае шоў, якое суправаджала выступ Ляпісаў, зусім не такое, як у Rammstein.
Гэтая субота на фестывалі феерверкаў “Навальніца” аказалася вельмі мнагалюднай. На пад’ездах да САК “Лагойск” накоплівалася крытычная колькасць аўто прыхільнікаў музыкі і салютаў, але, дзейнічаючы скаардынавана, супрацоўнікі ДАІ і дзяўчаты – прадаўшчыцы білетаў хутка разрульвалі ўсіх па сваіх месцах.


Музычная частка суботняй “Навальніцы” была цікавая тым, што яе ўдзельнікі ці вельмі рэдка сустракаюцца на канцэртах, ці ўвогуле ніколі. Вечар адкрыў джаз-фолькавы гурт AKANA. Яны выконвалі народныя песні ў нестандартных для беларускай свядомасці аранжыроўках і паралельна тлумачылі, дзе і як трэба ужываць гэтыя песні ў паўсядзённым жыцці. Па нашых назіраннях, джазава – народныя песні Аканы найхутчэй і найпрасцей разумелі дзеткі.

Паволі цямнела і людзі жадалі салютаў, але на сцэну выйшаў гурт-сюрпрыз, які не быў пазначаны ў праграме фестывалю. Турбінагалосны вядучы канцэрта прадставіў яго як “Пабочное явление”, пасля чаго гурт заспяваў голасам Юрыя Шаўчука з ДДТ і старанна зайграў Рускі Рок!



Нейра Дзюбель гралі свае даўнія песні з 90-х і кавер на Рамштайн. Падавалася б: вось зараз давайце агню, давайце шоў і салюты, пад наш беларускі Рамштайн. Але ў выніку феерверкі згубілі актуальнасць і ператварыліся ў агіднае бліскучае вычварэнства. Калі раптам разумееш, што “и так, можно жить”, хочацца абняць сябе і заплакаць.












Пасля гурт Open Space адыграў сваю праграму як заўсёды “very beautiful” і нарэшце супрацоўнікі каналу АНТ, якія нечакана з’явіліся на сцэне аб’явілі феерверк. Гэта быў трэці конкурсны выступ. Пад песні пра амур і Шамз Элізэ агню ў неба напусцілі французы.





У разгар відовішча ў падсвечаным рознакаляровымі агеньчыкамі джыпе сярод натоўпу праехаў з ненатуральна бледным тварам былы саліст ансамбля “Песняры” Валерый Дайнека. Людзі здзіўляліся і не ведалі, што Валерый стаміўся і едзе да дому. Пакуль усе танчылі пад гурт “Пабочное явление”, ён спяваў на вяселлі, якое гралі прама тут, на фестывалі.





Ляпіс Трубяцкой закрываў канцэрт. Сяргей Міхалок спяваў пра сваіх новых герояў – рабочых новай фармацыі і вясёлых баксёраў, што танцуюць “да ўсёру”. Але публіка іх не хацела і патрабавала старых – “залатую антылопу” і “піар-менеджэра Карла Маркса”.


















Абяцанае феерычнае шоў падчас сэту Ляпіса Трубяцкога аказалася не такім і феерычным. Час ад часу перад музыкамі на сцэне загараўся агонь і ўспыхвалі гіганцкія бенгальскія агні. Агні нагадвалі пра калектыўныя зімовыя святы, а ў канцэрце было нешта ад “свята гораду”.





Нарэшце вядучыя АНТ аб’явілі апошні піратэхнічны выступ, чэшская каманда парадавала гледачоў і пачалася дыскатэка...






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі