Дзень роднай мовы. Ці паўплывалі пратэсты 2020-га на яе развіццё?
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дата была абрана як даніна памяці падзеям 1952 года, калі ў сталіцы Бангладэш ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты — удзельнікі дэманстрацыі ў абарону роднай мовы. Яны патрабавалі прызнаць мову бенгалі адной з дзяржаўных моў краіны.
Нягледзячы на тое, што беларуская мова была занесена ў міжнародны атлас моў у групу, дзе знаходзяцца мовы ў стане рызыкі знікнення, на сёння гэта адна з найбольш пашыраных пісьмовых літаратурных моў свету. На ёй гавораць, спяваюць, ствараюць цудоўныя літаратурныя творы…
Раніцай 20 лютага ў інтэрнэце стартаваў сусветны 24-гадзінны марафон, падчас якога беларусы без перапынкаў размаўлялі па-беларуску, слухалі творцаў, чыталі вершы, удзельнічалі ў квізах і гулялі ў разнастайныя гульні.
“Беларусы ёсць усюды, і яны не забываюць свае карані, — пісалі ў сацсетках арганізатары. — Мы хочам паказаць, што беларуская мова становіцца Сусветнай”.
Сапраўды, лёс склаўся так, што 21 лютага 2022 года беларусы адзначаюць Дзень роднай мовы па ўсім свеце. У розных краінах сёння праходзяць імпрэзы, прысвечаныя гэтаму цудоўнаму святу.
Што натхняе беларусаў змагацца за родную мову ў краіне, дзе за яе ўжыванне можна нават трапіць за краты? Ці паўплывалі пратэсты 2020-га на распаўсюд беларускай мовы? Пра гэтыя ды іншыя пытанні разважаюць госці Еўрарадыё: філолаг ды перакладчык Сяргей Шупа і дарадца Святланы Ціханоўскай па міжнародных пытаннях Франак Вячорка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.