Дзевяць беларусаў, хворых на менінгіт, застаюцца шпіталізаванымі ў Расіі

Беларусы ў Расіі захварэлі на менінгіт / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Беларусы ў Расіі захварэлі на менінгіт / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

У Расіі шпіталізаванымі застаюцца дзевяць беларусаў, якія захварэлі на менінгіт. Пра гэта паведамляе амбасада Беларусі.

"Стан хворых стабільны, назіраецца станоўчая дынаміка. Цяжкіх пацыентаў сярод іх няма", — кажуць у амбасадзе.

Дыпламаты заяўляюць, што падтрымліваюць пастаянны кантакт з прадстаўнікамі Мінздароўя Маскоўскай вобласці і лякарняй, куды шпіталізавалі беларусаў.

Як распавядала Еўрарадыё, на мінулым тыдні у Маскоўскай вобласці 12 беларусаў шпіталізавалі з дыягназам "менінгіт". У двух дыягназ не пацвердзіўся, адзін памёр. Сярод астатніх дзевяці адзін быў у цяжкім стане.

Успышка менінгіту зафіксаваная ў падмаскоўнай Істры сярод работнікаў склада OZON.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі