Джэк Уайт заняўся выданнем кніг
Першая з іх выйдзе ў новым кніжным выдавецтве музыкі ўжо 5 жніўня.
Неўтаймаваны Джэк Уайт дадаў да свайго музычнага выдавецтва кніжнае — Third Man Books. Першай кнігай, якая рыхтуецца да выхаду ў выдавецтве, будзе 321-старонкавы зборнік паэзіі "Language Lessons: Volume I". Праўда, кніжка выходзіць у камплекце з дзвюма вінілавымі плыткамі "з джазам, псіхадэлічным фанкам, паэзіяй, блюзам і поп-музыкай".
Сярод аўтараў вершаў – Дэйл Рэй Філіпс, Сі Дзі Райт, Эдрыян Матэйка, Браян Баркер і іншыя. На вініле будуць прадстаўленыя запісы Уільяма Тайлера і Destruction Unit.
Камплект выходзіць 5 жніўня. Падрабязнасці можна прачытаць на сайце новага выдавецтва.
Паводле zvuki.ru
Фота: sparksradio.com