Джулі Фішэр прыведзена да прысягі ў якасці амбасадара ЗША ў Беларусі
Джулі Фішэр / скрыншот видэатрансляцыі
Джулі Фішэр была прыведзеная да прысягі ў якасці амбасадара ЗША ў Беларусі ў сераду, паведаміў у Twitter намеснік кіраўніка прэс-службы Дзярждэпартамента Кейл Браўн.
"Яна прыўносіць багацце ведаў і вопыт у працу. Рады таму, што яна будзе прадстаўляць жыццёва важныя інтарэсы ЗША за мяжой", — напісаў ён.
Ambassador-designate Julie Fisher was sworn in today as our top diplomat to Belarus. She brings a wealth of knowledge and experience to the job, and we are fortunate she will be representing vital U.S. interests abroad.
— Cale Brown (@StateDeputySPOX) December 24, 2020
Кандыдатуру Фішэр на пасаду кіраўніка дыппрадстаўніцтва ў Мінску Сенат Кангрэса ЗША зацвердзіў 15 снежня. Пры гэтым не паведамляецца, калі дыпламат зможа выехаць у Беларусь.
У сярэдзіне верасня — ужо пасля выбараў і сілавых разгонаў мірных пратэстоўцаў — першы намеснік дзяржсакратара ЗША Стывен Бігэн казаў, што ЗША не плануюць адмаўляцца ад адпраўкі свайго амбасадара ў Беларусь. У пачатку лістапада аб магчымай адпраўцы амбасадара ў Мінск пыталіся намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Джорджа Кента. Ён сказаў журналістам, што канчатковага рашэння па гэтым пытанні няма, і папрасіў дачакацца зацвярджэння кандыдатуры Фішэр Сенатам. Пры гэтым ён адзначыў, што Вашынгтон лічыць неабходным умацоўваць амерыкана-беларускія адносіны "нават з улікам такіх няпростых часоў, як цяпер у Беларусі".
ЗША не прызналі вынікі выбараў у Беларусі, асуджаюць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян. На днях Дзярждэпартамент ЗША пашырыў санкцыйны спіс — у яго ўвайшлі яшчэ 39 чалавек, якія маюць дачыненне да "падрыву беларускай дэмакратыі". На фінальнай стадыі знаходзіцца зацвярджэнне "Акта аб суверэнітэце, правах чалавека і дэмакратыі ў Беларусі", які дае прэзідэнту ЗША дадатковыя паўнамоцтвы па ўвядзенні санкцый супраць прадстаўнікоў Беларусі. Сенат ўжо ўхваліў гэты дакумент, застаўся подпіс прэзідэнта.
Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.
Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.