Facebook адключыў чат-ботаў пасля таго, як яны стварылі ўласную мову
Facebook адключыў чат-ботаў (яны адказваюць на пытанні карыстальніка), створаных на базе штучнага інтэлекту, пасля таго, як яны стварылі ўласную мову. Спачатку яны камунікавалі на англійскай мове, але пасля некаторыя з іх адмовіліся ад яе. Уласная “мова” дазваляла чат-ботам хутчэй перадаваць інфармацыю. Як піша сайт ibtimes.com, гэта супярэчыла мэтам праекту сацыяльнай сеткі, таму праграмісты згаданую ініцыятыву спынілі. Чат-ботаў, якія адмовіліся ад англійскай мовы, адключылі, іншых перапраграмавалі на камунікацыю выключна на гэтай мове.
РІА “Новости” нагадвае, што Ілан Маск, кіраўнік SpaceX і Tesla, яшчэ да гэтага інцыдэнту назваў штучны інтэлект адной з галоўных пагроз чалавецтву. Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг гэтую заяву раскрытыкаваў. Ён лічыць, што з дапамогай штучнага інтэлекту жыццё людзей удасца зрабіць лепшым.