Faith No More назвалі дату выхаду новага альбома
Рэліз "Sol Invictus" адбудзецца 19 траўня.
Ветераны альт-рока Faith No More вяртаюцца з новым альбомам "Sol Invictus". Гэта будзе першая кружэлка гурта з 1997 года, калі свет убачыў лонгплэй "Album Of The Year".
Рэліз альбома адбудзецца 19 траўня, новы матэрыял для яго рокеры запісвалі ва ўласнай студыі ў Оклэндзе. Адпаведна, дыск будзе выпушчаны на ўласным лэйбле гурта, Reclamation Records, а распаўсюджваннем запісу зоймецца лэйбл фронтмэна Майка Патана, Ipecac Recordings.
Папярэднічаць рэлізу альбома будзе сінгл "Superhero", які выйдзе 17 сакавіка на 7-цалевай кружэлцы, а ў лічбавым фармаце трэк з'явіцца ў онлайн-крамах 31 сакавіка. Прэм'ера песні адбылася на шоў у Гайд-парку ў ліпені 2014 года.
Таксама Faith No More анансавалі шэраг вясновых канцэртаў у ЗША і ўдзел у брытанскім фэсце Download Festival, які адбудзецца ў чэрвені. На гэтых шоў музыкі прадставяць свае новыя рэчы на жыва.
Нагадаем, Faith No More распаліся ў 1998 годзе і вярнуліся на сцэну толькі ў 2009-м.
Паводле music.com.ua
Фота: actionlist.ru