Фотапастка "злавіла" мядзведзіцу адразу з чатырма медзведзянятамі

Шматдзетная маці са сваімі дзецьмі трапіла ў аб'ектыў фотакамеры на мастку

Шматдзетная маці са сваімі дзецьмі трапіла ў аб'ектыў фотакамеры на мастку / berezinsky.by

Фотапастка "злавіла" мядзведзіцу адразу з чатырма медзведзянятамі. Рэдкі выпадак зарэгістраваны ў Бярэзінскім біясферным запаведніку. Там кажуць, што такія выпадкі адзінкавыя для Беларусі. Спецыялістам вядомыя толькі два аналагічныя факты. Такая вялікая колькасць дзяцей для мядзведзяў — выключэнне з правілаў, піша sb.by.

Шматдзетная маці са сваімі дзецьмі ўпершыню трапіла ў аб'ектыў фотакамеры каля месяца таму. Здарылася гэта на мастку ў ваколіцах вёскі Саўскі Бор (Лепельскі раён).

На сённяшні дзень у Бярэзінскім біясферным запаведніку і паляўнічых гаспадарках, якія прымыкаюць да яго, папуляцыя мядзведзяў складае як мінімум 75 асобін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі