Галоўная інтрыга сённяшняга дня на ЧС-2018: ці згуляе Махамед Салах?
Галоўная інтрыга сённяшняга дня на чэмпіянаце свету па футболе ў Расіі: ці згуляе Махамед Салах? Як вядома, форвард "Ліверпуля" атрымаў траўму ў фінале Лігі чэмпіёнаў. Зборная Егіпта ў Екацярынбургу сустрэнецца з камандай Уругвая, у складзе якой яшчэ адна зорка — Луіс Суарэс з "Барселоны". Матч пачнецца а 15-й гадзіне. Напярэдадні ў групе А прайшоў матч Расія — Саудаўская Аравія, расіяне выйгралі з лікам 5:0. "Сёння выйграеце, а далей трэба напружвацца", — сказаў Аляксандр Лукашэнка перад пачаткам гэтага паядынку (ён прысутнічаў на ім). Сапраўды, егіпцяне з Салахам і уругвайцы з Суарэсам — сапернікі сур'ёзныя.
У пятніцу пройдуць яшчэ дзве гульні: Марока — Іран (Санкт-Пецярбург, 18:00), Партугалія — Іспанія (Сочы, 21:00).
Фота: championat.com