Галоўны скарбнік "Ісламскай дзяржавы" знішчаны ўдарам з беспілотніка

Галоўны скарбнік "Ісламскай дзяржавы" знішчаны ўдарам з беспілотніка

Галоўны скарбнік "Ісламскай дзяржавы" Абу Салех знішчаны ўдарам з беспілотніка міжнароднай кааліцыі. Пра гэта паведамілі амерыканскія вайскоўцы. Разам з тэрарыстам загінулі яшчэ два палявыя камандзіры. Іншыя падрабязнасці аперацыі невядомыя. Як паведамляе ВВС, яна адбылася ў канцы лістапада ці ў пачатку снежня.

Салех быў грамадзянінам Ірака. Вядома, што ён 1973 года нараджэння. Прадстаўнік Пентагона адзначыў, што ліквідацыя тэрарыста і яго памочнікаў "нанесла ўдар па ведах і рэсурсах, неабходных для каардынацыі фінансавай дзейнасці ўнутры [тэрарыстычнай] арганізацыі".

Нагадаем, міжнародная кааліцыя ўжо больш за год наносіць удары па пазіцыях тэрарыстаў з "Ісламскай дзяржавы" ў Сірыі і Іраку. Сёлета пачала праводзіць авіяўдары і Расія.

Фота: РА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі