Генсек НАТО занепакоены расійскімі знішчальнікамі ў Беларусі
Альянс асуджае размяшчэнне ў Беларусі расійскіх знішчальнікаў Су-27.
Генеральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што яго непакояць размовы ў Расіі аб разгортванні наступальных узбраенняў, і заклікаў Маскву адмовіцца ад рыторыкі мінулых гадоў.
“Размовы Расіі аб разгортванні наступальных узбраенняў непакояць мяне: самалёты ў Беларусі, ракеты ў Калінінградзе, вайскоўцы ў Арктыцы”, — заявіў генеральны сакратар НАТО ў суботу на мюнхенскай міжнароднай канферэнцыі, паведамляе Інтэрфакс.
“Ніхто з нас не хоча вяртацца да раздзяляльных ліній і варожасці мінулага. Давайце не будзем выкарыстоўваць мову і сродкі мінулага”, — падкрэсліў генеральны сакратар Альянсу.
У 2015 годзе ў Лідзе размесціцца полк Су-30. Гэтыя самалёты разам з супрацьпаветранымі ракетамі сярэдняй далёкасці С-300, а таксама кароткай далёкасці Тор-М2Е створаць абарону паветранай прасторы Расіі і Беларусі.