Германія святкуе 30-годдзе падзення Берлінскай сцяны
Канцлер Германіі Ангела Меркель запальвае свечку ля мемарыяла падзеленага горада і ахвяр камуністычнай тыраніі падчас цырымоніі, прысвечанай 30-годдзю падзення Берлінскай сцяны/ Reuters
9 лістапада 1989 года — афіцыйны дзень падзення Берлінскай сцяны. У сувязі з 30-гадовым юбілеем святкаванні пачаліся яшчэ 4 лістапада, і скончацца толькі 10 лістапада. Толькі ў Берліне было запланавана каля 200 мерапрыемстваў. Асноўныя месцы святкавання стануць плошчу Аляксандэрплац, Брадэнбургскія вароты, East Side Gallery, Гефсіманская царква, бульвар Курфюрстэндам, Дварцовая плошча і музей Штазі. З поўнай праграмай можна азнаёміцца на сайце свята.
У афіцыйных мерапрыемствах разам з прэзідэнтам ФРГ Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і канцлерам Ангелай Меркель удзельнічаюць кіраўнікі дзяржаў, што калісьці ўваходзілі ў сацлагер: Славакіі, Польшчы, Чэхіі і Венгрыі. Прэзідэнт ФРГ выступіць з урачыстай прамовай у цэнтры горада, а канцлер ў невялікай капліцы ў берлінскім раёне Міт. На гэтым месцы была аднайменная царква, якая няўдала апынулася ля самай Сцены і таму была падарваная ў 1985 годзе.
Чаму Сцяна абрушылася
Праз 40 гадоў пасля з'яўлення, ГДР знаходзілася ў вельмі глыбокім палітычным і эканамічным крызісе. На вуліцы Лейпцыга 9 кастрычніка 1989 года выйшлі дзясяткі тысяч людзей патрабуючы свабоды і дэмакратыі. А ўжо 4 лістапада ў Усходнім Берліне на Александерплац прайшла яшчэ больш масавая дэманстрацыя.
Увечары 9 лістапада 1989 года, член палітбюро кіруючай партыі ГДР Гюнтэр Шабоўскі абвясціў на прэс-канферэнцыі, што кіраўніцтва краіны дазволіла грамадзянам свабодна пакідаць яе. Праз некалькі гадзін пасля выступу Шабоўскага, да сцяны з абодвух бакоў прыйшлі дзесяткі тысяч чалавек — у хуткім часе ўсе КПП былі адкрыты.
Берлінская сцяна была вышынёй больш за 3,6 метраў і працягласцю каля 160 кіламетраў. За няпоўныя 30 гадоў яе існавання больш за 100 чалавек былі забітыя пры спробе яе пераадолець. Берлінская сцяна стала адным з галоўных сімвалаў камуністычнай дыктатуры і ізаляцыі — і была разбурана за адзін дзень.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.