Газета ў Гомелі з дапамогай астролага адгаворвае ад масавых акцыяў на Дзень Волі
Газета "Гомельские ведомости" вырашыла арыгінальным спосабам адгаварыць сваіх чытачоў ад удзелу ў масавым святкаванні Дня Волі. У гараскопе на гэты тыдзень усім знакам задыяку даецца парада: "У суботу не ўдзельнічайце ў масавых мерапрыемствах". Гараскоп склала нейкая Таццяна Ло.
Фотаздымак газетнай старонкі выклаў у сацсетках Віктар Контар.