Гукавая версія інтэрв’ю Лукашэнкі з’явіцца ў эфіры Еўрарадыё

Гукавая версія сённяшняга інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі з’явіцца ў эфіры Еўрарадыё. Паслухаць выбраныя фрагменты з адказамі беларускага лідара можна будзе з 19.00 да 20.00 і з 21.00 да 22.00.

Сёння, 4 жніўня, Аляксандр Лукашэнка даў эксклюзіўнае інтэрв'ю незалежным журналістам Еўрарадыё, радыё "Свабода" і парталу TUT.BY. Сустрэча цягнулася 4,5 гадзіны.

Кіраўнік краіны адказаў на пытанні, прысвечаныя сёлетнім прэзідэнцкім выбарам, сітуацыі на ўсходзе Украіны і ролі Беларусі ва ўрэгуляванні гэтага крызісу, “чорным спісам” беларускіх музыкаў, а таксама шэрагу іншых актуальных праблемаў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі