Гурт Pink Floyd выпусціў развітальны альбом "Бясконцая рака"
Альбом Endless River прысвечаны памяці клавішніка Рычарда Райта. У яго ўвайшлі перазапісаныя летась кампазіцыі.
Гурт Pink Floyd выпусціў развітальны альбом Endless River, гаворыцца ў паведамленні калектыву. У яго ўвайшлі запісы гурта 1993-1994 гадоў — матэрыялы альбома Division Bell, які запісваўся ў лонданскай студыі Britannia Row Studios.
У прыватнасці, у альбом увайшла песня Louder Than Words з новымі словамі. Новыя запісы старога рэпертуару Pink Floyd зроблены на плывучай студыі Astoria "з дапамогай сучасных студыйных тэхналогій".
Альбом складаецца пераважна з інструментальнай музыкі і прысвечаны памяці клавішніка і вакаліста групы Рычарда Райта. Ён памёр 15 верасня 2008 года ад раку, адзначае РБК.
Паслухаць плытку можна на сайце гурта.
Фота — Pink Floyd