Гвэн Стэфані пачала ружовы этап кар’еры сінглам і кліпам “Baby Don’t Lie”
Яны анансуюць новы, трэці па ліку, сольны альбом вакалісткі No Doubt.
Гвэн Стэфані пачала новы этап у сваёй кар’еры і выдала з гэтай нагоды камбэк-сінгл “Baby Don’t Lie”. Сінгл падтрыманы 3D-відэа з ружовых колерах, знятае знакамітым кліпмэйкерам Сафі Мюлер, якая неаднойчы працавала над ролікамі No Doubt.
“Я цяпер ў сваім ружовым перыядзе, — тлумачыць буйства фарбаў у кліпе Стэфані. — Кожны раз, калі я пераварочвала новую старонку жыцця, я кардынальна змяняла колер. Некалі гэта быў колер валасоў. Цяпер проста афармленне”.
“Baby Don’t Lie” — першы сольны сінгл Гвэн Стэфані за 8 гадоў. Напісаны ён у сааўтарстве з Раянам Тэдэрам і Бэні Бланка рэгі-поп-трэк анансуе трэці сольнік спявачкі, які мусіць выйсці ў снежні. Пагаворваюць, што паралельна Гвэн працуе над новым альбомам No Doubt.
Паводле music.com.ua
Фота: www.depo.ua