Хлопец да свайго вяселля зрабіў відэа з сэлфі, якія збіраў 9 гадоў
Канадзец Уга Карнелье да свайго вяселля зрабіў відэа з сэлфі, якія штодня рабіў і збіраў на працягу 9 гадоў. Як інфармуе РІА “Новости”, жыхар Манрэаля пачаў сябе здымаць у лютым 2008 года, калі яму было толькі 12 гадоў. Апошняе фота ён зрабіў у мінулым месяцы, напярэдадні свайго вяселля. Дарэчы, гэта адзіны здымак, на якім ён усміхаецца. Агулам у відэаролік увайшлі больш за 2,5 тысячы фота.