Ідэолагам у Магілёве стаў чыноўнік, якога раней злавілі на карупцыі

Ідэолагам у Магілёве стаў чыноўнік, якога раней злавілі на карупцыі

Ідэолагам адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва стаў чыноўнік, якога злавілі на карупцыі, піша праваабарончы ТГ-канал Mayday. 

Яўген Дуплеўскі апынуўся ў цэнтры карупцыйнага скандала, які разгарэўся ў сярэдзіне дзясятых гадоў у Магілёве. У лютым 2014 года абласная пракуратура пачала на яго крымінальную справу за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

На той момант Дуплеўскі быў начальнікам упраўлення адукацыі Магілёўскага гарвыканкама. Следства выявіла, што ён чатыры гады быў аформлены ў школе па сумяшчальніцтве настаўнікам факультатыўных заняткаў. Пры гэтым ніякіх заняткаў чыноўнік не праводзіў, але атрымліваў за гэта заробак. 

Дуплеўскі прызнаўся ў крадзяжах. Яму пагражала да 7 гадоў пазбаўлення волі. 
Але ён падаў Аляксандру Лукашэнку прашэнне аб памілаванні. Яго задаволілі, калі ён пакрыў сумы шкоды.

Пасля гэтага Дуплеўскі працягнуў працаваць у сістэме адукацыі і нават быў прызначаны дырэктарам гімназіі №4. А цяпер падняўся да ідэолага раённай адміністрацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі