Іосуб: Ад расійскага рубля лепш пазбаўляцца – яго чакаюць цяжкія часы

Іосуб: Ад расійскага рубля лепш пазбаўляцца – яго чакаюць цяжкія часы

Каторы дзень запар у Беларусі растуць курсы трох галоўных валют –  долара, еўра і расійскага рубля. І калі з доларам усё зразумела – ён даражэе шмат у якіх краінах, то з расійскім рублём не ўсё так проста, кажа ў эфіры Еўрарадыё фінансавы аналітык “Альпары” Вадзім Іосуб.

Па словах эксперта, у той час, калі з-за ўведзеных ЗША эканамічных і фінансавых санкцый у самой Расіі долар ужо каштуе больш за 60 рублёў, а еўра – звыш 80 рублёў, рост курсу расійскага рубля на беларускім валютным рынку выглядае падазроным. Вадзім Іосуб не выключае таго, што гэта можа быць вынікам гульні Нацбанка на валютнай біржы.

“Загадамі курсы валют даўно не рэгулююцца. Сёння, калі, да прыкладу, Нацбанк хоча неяк паўплываць на курс той ці іншай валюты, то ён павінен выходзіць на біржу і праводзіць валютныя інтэрвенцыі: калі хочацца, каб курс валюты быў большы – трэба гэтую валюту набываць, калі хочацца, каб было наадварот – трэба гэтую валюту прадаваць. Праўда, доказаў таму, што Нацбанк гэтым сапраўды апошнімі днямі займаўся, няма. Бо наш “рэгулятар” не агучвае лічбы сваіх аперацый на валютнай біржы”, – кажа Вадзім Іосуб.

І адзначае: штучна ўплываць на курсы валют не ў інтарэсах самога Нацбанка.

“Не сакрэт, што ў нашай краіне ёсць дастаткова магутнае лобі, зацікаўленае ў тым, каб беларускі рубель каштаваў як мага танней. І найперш – адносна рубля расійскага. Што гэта за лобі – відавочна. Гэта ўсе тыя, хто экспартуе сваю прадукцыю ў Расію. А самыя зацікаўленыя – тыя прадпрыемствы, якія сваю прадукцыю экспартуюць выключна ў Расію і больш нікуды. І такіх вытворцаў альбо перапрацоўшчыкаў у нас большасць. Логіка іх простая, і яе можна зразумець: чым больш танны беларускі рубель адносна расійскага, тым лягчэй ім прадаць сваю прадукцыю на расійскім рынку. Тым больш яе там набываюць – растуць продажы, расце выручка і гэтак далей. Пры гэтым забываюць, што калі мы спецыяльна павышаем расійскі рубель адносна беларускага, то гэта азначае, што аўтаматам будзе расці і курс долара”, – тлумачыць аналітык “Альпары”.

А з улікам таго, што большасць знешніх пазык Беларусі – у доларах, крэдыты прадпрыемствы таксама бралі ў доларах, то такая гульня з курсамі валют мае вялікую небяспеку для краіны.

Чаму дырэктараў беларускіх прадпрыемстваў мала хвалюе тое, як аддаваць доларавыя крэдыты і што рабіць тым, у каго “ў заначцы” ляжаць расійскія рублі, можна даведацца, паслухаўшы і паглядзеўшы цалкам размову з фінансавым аналітыкам “Альпары” Вадзімам Іосубам тут:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі