IOWA знялі кліп пра каханне ў Парыжы (глядзець)

Магілёўска-піцерская фармацыя IOWA прадставіла кліп на песню "Маршрутка". Гісторыя кахання мастачкі і аўтамеханіка здымалася ў Парыжы. А сама песня — пра тое, што шчасце можна напаткаць там, дзе яго зусім не чакаеш: за рогам, у корцы ці ў марштрутцы.


У галоўных ролях відэа — вакалістка гурта Каця Іванчыкава, бубнач Васіль Буланаў і сам Парыж. Рэжысёрам кліпа выступіў Рустам Раманаў, вядомы па працах з Цімаці, L’ONE і іншымі артыстамі.


Нагадаем, гурт IOWA быў створаны ў Магілёве. У 2010 годзе музыкі пераехалі ў Санкт-Пецярбург. Першы поспех гурту прынесла песня "Мама". У 2013 годзе каманда прадстаўляла Расію на конкурсе "Новая хваля".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі