Кантрабандыст з помсты падпаліў аўтамабіль беларускага памежніка
Кантрабандыст з помсты падпаліў аўтамабіль беларускага памежніка. Пра гэтую крымінальную гісторыю распавядае prokuratura.gov.by. 41-гадовы жыхар Віцебшчыны ў сакавіку 2020 года спрабаваў завезці ў Літву 2 тысячы пачкаў кантрабандных цыгарэт. Але беларускія памежнікі іх знайшлі, была накладзена адміністрацыйная адказнасць. Тады ў красавіку таго ж года мужчына ўначы каля КПП памежнай камендатуры падпаліў машыну аднаго з вайскоўцаў. Страты склалі амаль 9 тысяч рублёў. Праз месяц беларуса зноў схапілі памежнікі з той жа кантрабандай.
Крымінальную справу ў дачыненні мужчыны за знішчэнне чужой маёмасці і кантрабанду перадалі ў суд, ён знаходзіцца пад вартай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.